Туніс. Harlem Shake — танец сіяністаў?
Як вядома, свет перажывае павальную моду на так званы інтэрнэт-мем «Harlem Shake» — танец, сутнасць якога ў тым, каб у экзатычных касцюмах прымаць незвычайныя позы і рабіць хаатычныя рухі. А вось у ісламскіх краінах, напрыклад у Тунісе, «Harlem Shake» стаў зброяй у руках праціўнікаў шарыяту.
Пачалося ўсё з таго, што вучні адной са школ вырашылі выканаць сваю версію танца, прычым некаторыя дзяўчынкі-ўдзельніцы былі апранутыя ў традыцыйнае ісламскае адзенне. Выкладзены ў сеціва ролік выклікаў шок у кансерватыўнай часткі грамадства. Найбольш радыкальныя ісламісты арганізавалі нешта накшталт вулічных патрулёў, якія намагаюцца зрываць здымкі падобных нумароў. Прычым аргументы ў іх цікавыя: «Як вы можаце танчыць, пакуль у Палесціне паміраць нашы браты?!» — кажуць фундаменталісты. У прэсе пачалася кампанія, паводле якой, усе, хто танчыць «Harlem Shake», — сіяністы.
На самай справе, ісламістаў, хутчэй за ўсё, непакояць выразныя эратычныя жэсты ўдзельнікаў танцу. Так ці інакш, міністэрства адукацыі Тунісу пад ціскам вернікаў было вымушана ўвесці штрафы для настаўнікаў, які дазваляюць сваім вучням займацца «Harlem Shake». У адказ нехта ўзламаў сайт Мінадукацыі і павесіў на ім аб’яву пра пачатак «Mega Harlem Shake». Цяпер моду на антыісламскі танец падхапілі ў Егіпце. Там ужо правялі флэшмоб каля цэнтральнага офісу «Братоў-мусульман».
Паводле нямецкай прэсы