The Insider: Нерухомасць Сяргея Лаўрова каштуе больш за яго заробак за 100 гадоў

Выконваючы абавязкі міністра замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў валодае нерухомасцю агульным коштам 600 мільёнаў рублёў. Пра гэта піша The Insider.

lavrov_1_1.jpg

Як адзначае выданне, Лаўрову належыць трохпавярховы асабняк плошчай 499 квадратных метраў з участкам у вёсцы Жукаўка на Рублёва-Успенскай шашы. Дом паказаны ў афіцыйнай дэкларацыі Лаўрова з 2014 года, але The Insider звяртае ўвагу, што рынкавы кошт гэтай нерухомасці перавышае 300 мільёнаў рублёў — што эквівалентна даходу дыпламата і яго жонкі за 66 гадоў.

Акрамя гэтага, Лаўроў валодае кватэрай плошчай 247 квадратных метраў у элітным доме ў цэнтры Масквы, рынкавы кошт якой таксама перавышае 300 мільёнаў рублёў. У гэтым жа доме ёсць ці была нерухомасць у сына бізнесоўца Генадзя Цімчанкі, кіраўніка «Ростеха» Сяргея Чэмезава, былой жонкі кіраўніка «Роснефть» Ігара Сечына і кіраўніка Першага канала Канстанціна Эрнста. Кватэру, паводле афіцыйных дакументаў, Лаўрову ў 2007 годзе падаравала яго дачка Кацярына, якой тады было 25 гадоў; яна таксама ўказаная ў маёмасных дэкларацыях расійскага міністра.

Агульны кошт нерухомасці Лаўрова, якой ён завалодаў да 2014 года, можа перавышаць 600 мільёнаў рублёў. Улічваючы тое, што яго зарплата на пасадзе пастаяннага прадстаўніка ў ААН наўрад ці магла быць значна вышэйшай за заробак міністра (каля 4,5 мільёна рублёў), то на такую суму расійскаму дыпламату давялося б збіраць больш за сотню гадоў.

Паводле meduza.io, theins.ru