Тэрарысты на Данбасе крадуць нават авечак і пераганяюць іх у Расію
Пагражаючы ахоўніку фермы забойствам, тэрарысты выкралі атару авечак ў колькасці 480 галоў.
![avieczki.jpg avieczki.jpg](/img/v1/news/full/avieczki.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Узброеныя тэрарысты ў камуфляжнай форме, якія прыехалі верхам на конях, выкралі і перагналі з фермы атару авечак у вёсцы Каліннік Луганскай вобласці. Як паведаміла начальнік СОС УМВД у вобласці
Таццяна Пагукай, узброеныя аўтаматычнай зброяй тэрарысты, апранутыя ў камуфляваную форму, у масках, перасоўваючыся на конях, уварваліся на тэрыторыю фермы сельгаспрадпрыемства
«Провалля», размешчанай у вёсцы Каліннік. Пагражаючы ахоўніку забойствам, тэрарысты выкралі атару авечак ў колькасці 480 галоў. Атару авечак пагналі ў бок мяжы з
Расіяй.
УНІАН