Італія. Я — нячэсны журналіст
Журналісцкія арганізацыі Італіі абвясцілі пра намер правесці 3 кастрычніка агульнанацыянальную дэманстрацыю. Акцыя будзе звязана з апошнімі ўчынкамі прэм’ера Сільвіа Берлусконі. Кіраўнік краіны падаў у суд на ўсе выданні, якія рэгулярна аглядаюць падрабязнасці сексуальнага скандалу, у цэнтры якога знаходзіцца Берлусконі. Нядаўна шэраг прадстаўніц самай старажытнай прафесіі заявілі, што прэм’ер рэгулярна запрашаў іх на свае вечарыны. Апетыты Берлусконі сапраўды фантастычныя.
Журналісцкія арганізацыі Італіі абвясцілі пра намер правесці 3 кастрычніка агульнанацыянальную дэманстрацыю. Акцыя будзе звязана з апошнімі ўчынкамі прэм’ера Сільвіа Берлусконі. Кіраўнік
краіны падаў у суд на ўсе выданні, якія рэгулярна аглядаюць падрабязнасці сексуальнага скандалу, у цэнтры якога знаходзіцца Берлусконі. Нядаўна шэраг прадстаўніц самай старажытнай прафесіі заявілі,
што прэм’ер рэгулярна запрашаў іх на свае вечарыны. Апетыты Берлусконі сапраўды фантастычныя. Так, ад былога органу камуністаў “Unita, заснаванага яшчэ Антоніа Грамшы,
Сільвіа патрабуе выплаціць 2 мільёна еўра. Журналісты разглядаюць іскі палітыка як сродак ціску на прэсу. Шматлікія выданні ў знак салідарнасці ў кожным нумары друкуюць 10 пытанняў да
прэм’ера. Яны тычацца яго сексуальных прыгодаў, пра якія кіраўнік дзяржавы да гэтага часу не даў адказу. Напрыклад, якія адносіны 72-гадовы Берлусконі меў з 17-гадовай Летыцыяй. Патрабаванні
прэсы падтрымалі самыя вядомыя культурныя дзеячы, а таксама левыя партыі і прафсаюзы. Апошніх Берлусконі абвінаваціў у спробе арганізацыі дзяржаўнага перавароту. Між тым, нават АБСЕ выказала сваю
занепакоенасць станам свабоды прэсы ў Італіі.
Па матэрыялах “Il Manifesto (Італія)