Тайфун на Філіпінах: 10 тысяч загінуўшых

Ахвярамі разбуральнага тайфуну «Хаян» на філіпінскай выспе Лейтэ, па апошніх дадзеных, сталі каля 10 тысяч чалавек, паведамляюць сусветныя інфармагенцтвы са спасылкай на прадстаўнікоў мясцовай паліцыі.



philippines_typhoon12.jpg

Правінцыя Лейтэ прыняла на сябе асноўны ўдар стыхіі. Раней паведамлялася пра 1200 загінулых: у прыбярэжным горадзе Таклfбан было знойдзена не менш за тысячу целаў, а ў правінцыі Самар — каля 200.
Урад Філіпін да гэтага часу афіцыйна пацвярджаў толькі гібель некалькіх соцень чалавек.
«Уначы прайшла сустрэча з губернатарам правінцыі і іншымі чыноўнікамі. Губернатар паведаміў, што, паводле папярэдніх ацэнак, загінулі 10 тысяч чалавек», — заявіў шэф мясцовай паліцыі Элмер Сарыя.
Большасць загінуўшых, па дадзеных уладаў, патанулі або былі заваленыя абломкамі будынкаў.
На шляху праходжання тайфуна ў правінцыі Лейтэ было разбурана да 80 % усіх пабудоў і камунікацый.
Трапічны тайфун «Хаян», самы магутны за ўвесь час назіранняў, зраўняў з зямлёй цэлыя пасёлкі і затапіў ўзбярэжжа Філіпін.
Штармавы вецер зрываў з дамоў дахі і выклікаў апоўзні на дарогах.
Пры набліжэнні тайфуну ўлады эвакуіравалі некалькі тысяч чалавек з прыбярэжнай зоны, аднак, як высвятляецца зараз, цэнтральным раёнам краіны стыхія нанесла не меншыя разбурэння.
Хуткасць ветру ў эпіцэнтры тайфуну, па ацэнцы сіноптыкаў, дасягала 300 кіламетраў у гадзіну.

bbc.co.uk