Швецыя. Модна быць антыфеміністкай
Кансерватыўная хваля ўсё мацней накрывае Еўропу, у тым ліку і Швецыю.
Яшчэ нядаўна гэтая скандынаўская краіна знаходзілася ў авангардзе прагрэсіўных працэсаў. Хіба толькі ў Швецыі партыя феміністак магла набіраць 4 працэнты на парламенцкіх выбарах.
Аднак зараз назіраюцца зваротныя з’явы. Іх сведчаннем стаў незвычайны праект 24-гадовай журналісткі Грэты Турфіел.
Яна заснавала выданне, якое рэкламуе стыль класічных хатніх гаспадынь. Пры гэтым рэкламуючы стыль жанчын, якія цалкам прысвяцілі сябе сям’і, мужу і дзецям, яна актыўна выкарыстоўвае моладзевы слэнг, даказваючы, што быць феміністкай — «не крута».
З улікам папулярнасці яе праекту можна казаць пра тое, што яна сапраўды транслюе настроі значнай часткі моладзі. У тым ліку многія згаджаюцца з Турфіел у тым, што роўнасць у правах з мужчынамі прымушае жанчыну шмат працаваць, пазбаўляе вольнага часу, а гэта скарачае, адпаведна, і час на барацьбу за свае правы.
Праўда, міф пра хатнюю гаспадыню ўтапічны ва ўмовах цяперашняй мадэлі капіталізму.
Таму антыфеміністкі наўрад ці стануць хатнімі гаспадынямі, а вось электарат правых партый яны дакладна папоўняць.
Паводле брытанскай прэсы