Шатландыя. Праз самаізаляцыю — да незалежнасці

Групоўка шатландскіх нацыяналістаў правяла скандальную акцыю каля аўтамабільнай трасы на англа-шатландскай мяжы.

023dbbbb_d5f5_40c3_9a4f_4101767bb8e1_w1023_r1_s.jpg


Удзельнікі пікету трымалі лозунг: «Ідзіце назад!». Ён быў відавочна адрасаваны англічанам, якія заязджалі на тэрыторыю шатландскай аўтаноміі. 

Таксама пікет быў пасланнем для рэгіянальнага ўраду, які фарміруе Шатландская нацыянальная партыя (SNP). Нягледзячы на сваю незалежніцкую рыторыку, урад SNP ніяк не адважыцца закрыць мяжу з Англіяй, што, на думку некаторых, магло б палепшыць эпідэміялагічную сітуацыю ў рэгіёне. Акрамя таго, ізаляцыя ад Англіі магла б узмацніць ідэю магчымага існавання незалежнай Шатландыі. 

Зрэшты, кіраўніца ўрада Нікола Стэрджан з такім падыходам не згодная, хаця прызналася, што не выключае такія захады, як каранцін для англічанаў. Застаецца дадаць, што брытанскі прэм’ер Борыс Джонсан лічыць нават думку пра магчымасць англа-шатландскай мяжы «дзіўнай і ганебнай».

Паводле брытанскай прэсы