Сын дарадцы Пуціна абвінаваціў бацькоў у фабрыкацыі крымінальнай справы супраць яго нявесты-таджычкі
Цяжарная нявеста сына дарадцы прэзідэнта Сяргея Глазьева Фіруза Савушкіна арыштаваная Солнечнагорскім гарадскім судом за пагрозу забойствам. Сам Сяргей абвінаваціў сваю маці ў фабрыкацыі справы супраць Фірузы.
Юрый Глазьеў і Фіруза Савушкіна
31-гадовая жанчына раней была хатняй прыслужніцай у доме Глазьевых і, па версіі следства, пагражала сваёй калезе і зямлячцы Дыляфруз Мірзоевай, піша РЕН ТБ. Аднак 23-гадовы сын чыноўніка Юрый Глазьеў сцвярджае: абвінавачванне надуманае, і ўся справа
ў тым, што такім чынам яму хочуць перашкодзіць ажаніцца на Фірузе.
«Па сутнасці сфабрыкаваная справа, яна высмактана з пальца. У маёй
грамадзянскай жонкі вельмі моцна не заладзіліся адносіны з маёй маці. З самага першага дня яе з'яўлення тут гэта была цалкам беспадстаўная, беспрадметная нянавісць. Фіруза ва ўсім старалася
дапамагчы, добра ставілася да маёй маці. Але адносіны працягвалі пагаршацца, чым далей — тым больш», — сказаў Юрый Глазьеў.
Па словах Юрыя, ён увесь час чуў абвінавачванні ў тым, што Фіруза — «гуляшчая», што яна «хоча адабраць ўсю яго маёмасць». «Гэта
наогул мяжуе з паранояй, — кажа Глазьеў-малодшы. — У яе параноя, што нявестка хоча забіць мяне, забраць маёмасць і гэтак далей».
Першапачатковай падставай для прэтэнзій у адносінах Савушкінай стала тое, што яна не працягнула афіцыйна тэрмін знаходжання ў Расіі.
«Яе дэпартавалі на 10 гадоў. Нягледзячы на тое, што ў яе тут у Расіі маленькае дзіця. Гэта рашэнне Фірузе ўдалося адклікаць», сказаў Юры.
Аднак неўзабаве яе абвінавацілі ўжо ў крымінальным злачынстве. Юрый запэўнівае, што паміж яго грамадзянскай жонкай і Мірзоевой адбыўся звычайны бытавы канфлікт, а ўжо праз тыдзень Фірузу забралі
ў паліцыю. Ужо паўтара месяца Фіруза Савушкіна знаходзіцца пад арыштам.
Юрый не мае намеру мірыцца з сітуацыяй і гатовы да апошняга абараняць сваю грамадзянскую жонку. «Любымі метадамі, любымі спосабамі, якімі прыйдзецца», — кажа ён.
Глазьеў-малодшы пры журналістах звязаўся са сваім высокапастаўленым бацькам. Сяргей Глазьеў ў гэты момант знаходзіўся на дзелавой сустрэчы ў Малайзіі, таму размаўляць асабліва не мог, але
пастараўся запэўніць сына, што робіць усё магчымае, каб вызваліць Фірузу.
Нагадаем, Сяргей Глазьеў з'яўляецца дарадцам прэзідэнта РФ па пытаннях рэгіянальнай эканамічнай інтэграцыі. А таксама адным з ідэолагаў «рускага свету». У
студзені Глазьеў раіў тагачаснаму ўкраінскаму прэзідэнту Віктару Януковічу здушыць «мяцеж» на Майдане.