«Свабоду Мішу!»: вялікая акцыя ў Батумі
Каля 4-х тысяч прыхільнікаў «Адзінага нацыянальнага руху» (партыі Саакашвілі) сабралася ў цэнтры Аджарыі – Батумі. На акцыі гучалі лозунгі аб вызваленні Міхаіла Саакашвілі, супраць карупцыі і за вольныя выбары.
![b6_833x400.jpg b6_833x400.jpg](/img/v1/images/b6_833x400.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Нагадаем, у Грузіі 30 кастрычніка 2021 года адбудзецца другі тур муніцыпальных выбараў. І ў Аджарскім Батумі будуць выбіраць мэра горада. Ад аб’яднанай апазіцыі на гэта месца вылучаецца Давід Кіртытадзе, якога падтрымліваюць прадстаўнікі чатырох апазіцыйных партый. Менавіта ў падтрымку гэтага кандыдата і сабраліся людзі на вялікую акцыю ў Батумі. Адначасова акцыі адбываліся і ў іншых гарадах Грузіі, у тым ліку ў сталіцы — Тбілісі.