Суседнія з Беларуссю краіны перайшлі на летні час
У Беларусі такога пераходу не адбываецца.
На летні час перайшлі ў ноч на 29 сакавіка чатыры краіны, якія мяжуюць з Беларуссю. У Польшчы, Украіне, Латвіі і Літве стрэлкі гадзін перавялі на адну гадзіну наперад, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны».
Такім чынам час у Латвіі, Літве і Украіне зраўнялася з беларускім. А розніца ў часе з Польшчай цяпер складае не дзве, а адну гадзіну.
У Беларусі пераход на зімовы і летні час адмянілі яшчэ ў 2011 годзе пастановай урада. Тады ж адмовілася ад пераходу на сезонны час і Расія. З тых часоў Мінск і Масква жывуць па адным часу.
minsknews.by