Іспанія. Памёр адзін з заснавальнікаў ЕТА

Ва ўзросце 82 гадоў у іспанскім Сан-Себасцьяна памёр Хасэ Эмпаранца. Ён быў жывой легендай баскскага нацыяналізму, нягледзячы на тое, што пачаў вывучаць баскскую мову дастаткова позна — у 17 гадоў. Аднак усё роўна ён увайшоў у гісторыю баскаў, паколькі ў 1959 годзе, 30-гадовым студэнтам, быў адным з заснавальнікаў падпольнай арганізацыі ЕТА. Да смерці Франка і дэмакратызацыі ў Іспаніі ЕТА лічылася флагманам нацыянальна-вызвольнага руху баскаў, нягледзячы на тое, што ўжывала тэрарыстычныя метады. У 1967 годзе з-за пераследу паліцыі Эмпаранца пакінуў Іспанію і вярнуўся толькі ў 1976-м.

Ва ўзросце 82 гадоў у іспанскім Сан-Себасцьяна памёр Хасэ Эмпаранца. Ён быў жывой легендай баскскага нацыяналізму, нягледзячы на тое, што пачаў вывучаць баскскую мову дастаткова позна — у 17 гадоў. Аднак усё роўна ён увайшоў у гісторыю баскаў, паколькі ў 1959 годзе, 30-гадовым студэнтам, быў адным з заснавальнікаў падпольнай арганізацыі ЕТА. Да смерці Франка і дэмакратызацыі ў Іспаніі ЕТА лічылася флагманам нацыянальна-вызвольнага руху баскаў, нягледзячы на тое, што ўжывала тэрарыстычныя метады. У 1967 годзе з-за пераследу паліцыі Эмпаранца пакінуў Іспанію і вярнуўся толькі ў 1976-м. З гэтага часу ён цалкам адышоў ад падпольнай дзейнасці і займаўся палітычнай працай у рамках легальных палітычных партый. Хасэ Эмпаранца заставаўся актыўным да канца сваіх дзён. Літаральна за некалькі дзён да смерці ён прыняў удзел у маніфестацыі за вызваленне з іспанскіх турмаў вязняў — сяброў баскскіх нацыяналістычных арганізацый.
Паводле іспанскай прэсы