Сербія таксама замарожвае працы па будаўніцтве "Паўднёвага патоку"

Сербія вымушана адкласці працы па праекце газаправода "Паўднёвы паток" з-за заявы ўладаў суседняй Балгарыі аб прыпыненні яго будаўніцтва. Пра гэта заявіла віцэ-прэм'ер і міністр па справах транспарту і інфраструктуры краіны Зорана Міхайлавіч, перадае РІА Навіны.



paudniovy_patok1.jpg

«Балгарыя — гэта цэнтр. Такім чынам, пакуль не будуць скончаны перамовы Балгарыі з Бруселем і Еўрасаюза з Расіяй, стаім і мы. Або пакуль Расія не зменіць маршрут. Але ў любым выпадку і першы, і другі сцэнар азначаюць адтэрміноўку работ у нашай краіне», — заявіла Міхайлавіч.

Нагадаем, учора прэм'ер-міністр Балгарыі Пламен Орэшарскі распарадзіўся прыпыніць працы па праекце «Паўднёвы паток».

Паводле слоў прэм'ер-міністра, падставай для прыпынення паслужылі прэтэнзіі з боку Еўракамісіі.
 

«Пасля дадатковых кансультацый з Бруселем будзе вызначаны ход далейшай працы», — сказаў Орэшарскі.
 

17 Красавіка 2014 года Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю рэкамендацыйнага характару, у якой заклікаў еўрапейскія краіны адмовіцца ад будаўніцтва газаправода.
 

Акрамя Балгарыі и Сербии ў «Паўднёвым праекце» ўдзельнічаюць Аўстрыя, Венгрыя, Грэцыя,  Славенія і Харватыя.