СБУ: у палоне ў апалчэнцаў застаюцца 257 украінцаў

Кіраўнік Галоўнага следчага ўпраўлення СБУ Васіль Вовк заявіў, што вызваленыя ўжо 2 735 чалавек. Паводле яго слоў, у Расіі незаконна ўтрымліваюцца больш за 30 украінцаў, "звязаных з баявымі дзеяннямі на ўсходзе".



upload_2014_03_01t192802z_1133258476_gm1ea3209hb01_rtrmadp_3_ukraine_crisis_pic510_510x340_86388.jpg

У палоне ў апалчэнцаў па стане на 11 чэрвеня заставалася 257 украінцаў, заявіў кіраўнік Галоўнага следчага ўпраўлення СБУ Васіль Вовк у інтэрв'ю "ЛIГАБiзнесIнформ". Ён заявіў, спасылаючыся на інфармацыю Цэнтра аказання дапамогі грамадзянам у вызваленні асоб, якія ўтрымліваюцца на ўсходзе Украіны, што вызваленыя ўжо 2 735 чалавек.

Па словах Вовка, у Расіі незаконна ўтрымліваюцца больш за 30 украінцаў, "звязаных з баявымі дзеяннямі на ўсходзе". "Гэта не палонныя, а незаконна выкрадзеныя, якія ўтрымліваюцца і пазбаўленыя волі грамадзяне Украіны ў руках тэрарыстаў ці ж у руках расійскай юстыцыі па сфальсіфікаваных абвінавачваннях", — заявіў кіраўнік Галоўнага следчага ўпраўлення СБУ.

Напярэдадні прадстаўнік Украіны ў падгрупе па гуманітарных пытаннях у рамках трохбаковай кантактнай групы па Данбасу Ірына Герашчанка паведаміла, што каля 270 украінцаў застаюцца ў палоне. Тыдзень таму Герашчанка заявіла, што ў пераліку зніклых без вестак украінцаў у выніку баявых дзеянняў на ўсходзе краіны лічыцца каля 1,2 тысячы чалавек.

РІА Навіны Украіна