Самая папулярная краіна ў турыстаў — Францыя
Сусветная турыстычная арганізацыя склала рэйтынг самых наведвальных краін свету па выніках 2017 года.
Першы радок у спісе заняла Францыя — яе наведалі 86,7 млн чалавек, на другім месцы — Іспанія (81,8 мільёнаў), на трэцім — ЗША (75,9 млн). Чацвёрты ў рэйтынгу — Кітай (60,7 мільёнаў), пяты радок займае Італія (58,3 млн).
У дакладзе адзначаецца, што ў 2017 годзе міжнародны турызм дэманстраваў рост — за 2017 год зафіксавана на 6,8% больш прыбыццяў, чым годам раней.
Эксперты СГА таксама склалі рэйтынг самых хуткарослых турыстычных напрамкаў. На першым месцы Егіпет (рост на 55,1%), на другім — Таго (46,7%), на трэцім радку — Сан-Марына (31,1%). У пяцёрку таксама ўваходзяць В’етнам (29,1%) і Грузія (27,9%).
Паводле thinktanks.by