Салігорская арганізацыя ТБМ падтрымала зварот у Канстытуцыйны суд па абароне беларускай мовы

Старшыня Салігорскай гарадской арганізацыі “Таварыства беларускай мовы” Мікалай Шаравар накіраваў у Канстытуцыйны суд зварот па абароне беларускай мовы ад дыскрымінацыі.



tbm2.jpg

Адпаведная ініцыятывы была распачата яшчэ ў чэрвені вядомым юрыстам і праваабаронцам Гары Пятровічам Паганяйлам і падтрыманая Асаблеяй НДА. Некаторыя жыхары нашага гораду таксама ўжо дасылалі ў Канстытуцыйны суд такія звароты, — кажа Мікалай Шаравар. — Цяпер далучыцца да гэтай ініцыятывы вырашыла і наша гарадская арганізацыя. Пад нашым зваротам падпісалася пятнадцаць чалавек. Ліст з подпісамі ўжо дасланы ў Канстытуцыйны суд.

Нагадаем, у красавіку гэта году набыў моц новы Закон “Аб канстытуцыйнай судавытворчасці”, які дазваляе грамадзянам наўпрост звяртацца ў галоўны суд краіны ў выпадку выяўлення ў заканадаўстве прабелаў, калізій і прававой нявызначанасці.

Цяпер паспрабаваць абараніць беларускую мову ад дыскрымінацыі можа кожны жадаючы. У сеціве змешчаны адпаведныяметадычныя рэкамендацыі і ўзор звароту, які можна адрэдагаваць, дадаць у яго ўласныя прыклады моўнай дыскрымінацыі і самастойна накіраваць у Канстытуцыйны суд.


spring96.org