Саакашвілі лічыць неабгрунтаванымі прад'яўленыя яму абвінавачванні
Саакашвілі сказаў, што рашэнне гарадскога суда Тбілісі не перашкодзіць яму ў перамяшчэнні па свеце.
Экс-прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі не мае намеру прасіць якую-небудзь краіну даць яму палітычны прытулак. Пра гэта ў суботу ён паведаміў у інтэрв'ю тбіліскай тэлекампаніі
«Руставі-2».
Саакашвілі, які знаходзіцца ў Нью-Ёрку, сказаў, што «не збіраецца прасіць якую-небудзь краіну даць яму палітычны прытулак, бо ў гэтым няма неабходнасці». Ён лічыць
прад'яўленыя яму грузінскай пракуратурай абвінавачванні неабгрунтаванымі і мяркуе, што рашэнне гарсуду Тбілісі «не перашкодзіць яму ў перамяшчэнні па свеце».
«Нядаўна я быў у Албаніі, 30 ліпеня я знаходзіўся ў Будапешце па запрашэнні майго сябра, прэм'ер-міністра Венгрыі Віктара Орбана, неўзабаве маю намер наведаць шэраг іншых
краін», — сказаў Саакашвілі.
Ён заявіў, што «ёсць дзве краіны, куды ён цяпер не мае магчымасці паехаць — гэта Грузія і Расія».
Як паведамлялася, Тбіліскі гарадскі суд задаволіў патрабаванне галоўнай пракуратуры Грузіі і завочна выбраў папярэдняе заключэнне ў якасці меры стрымання былому прэзідэнту Міхаілу Саакашвілі па
справе аб перавышэнні службовых паўнамоцтваў. Таксама суд завочна арыштаваў экс-міністра юстыцыі Зураба Адэішвілі і экс-міністра абароны Давіда Кезерашвілі.
Адвакаты былога прэзідэнта, экс-міністра юстыцыі і экс-міністра абароны маюць намер падаць скаргу ў апеляцыйны суд на рашэнне Тбіліскага гарадскога суда.