Камбоджа. Першыя прысуды па справе генацыду "чырвоных кхмераў"

Суд у Пнампені, сталіцы Камбоджы, прысудзіў двух былых лідараў руху "чырвоных кхмераў" да пажыццёвага зняволення — максімальна магчымай меры пакарання ў краіне.



a_survivor_of_the_khmer_rouge_regime_hem_sakou.jpg

79-гадовая Хем Саку, якая выжыла ў генацыдзе "чырвоных кхмераў", перад партрэтамі ахвяраў рэжыму Пол Пота ў мемарыяле Пнампеня

Вынесены судом Камбоджы прысуд з'яўляецца першым па справе лідараў руху "чырвоных кхмераў", якія, захапіўшы ўладу, развязалі генацыд супраць народа Камбоджы ў 1970-я гады, паведамляе euronews.

Па словах абвінавачвання, за 3,5 гады рэжыму "чырвоных кхмераў" (з 1975 па 1979) было знішчана 25% гарадскога і 15% сельскага насельніцтва краіны, — амаль 2 мільёны чалавек.