Рускія на спрэчку патрацілі ў лонданскім клубе 153 тысячы еўра
Два рускіх мільянера ў клубе ў лонданскім раёне Мэйфэйр патрацілі крыху больш за 150000 еўра, спаборнічаючы, хто зможа патраціць болей.
Па словах гасцей клуба двое мужчын ўзросту каля 30 гадоў выдаткавалі суму роўную кошту аднапакаёвай кватэры ў Лондане на працягу некалькіх гадзін і нават не змаглі выпіць усё што купілі.
Мужчыны прыбылі ў клуб каля паўночы і пачалі заказваць у вялікіх колькасцях шампанскае Dom Perignon Cristal. Кожны раз адзін заказваў больш іншага, дадаючы іншыя віды напояў. Да канца ночы яны
патрацілі амаль 153 000 эўра. Пераможца спрэчкі патраціў 78000 еўра.
Бар быў зачынены каля 3 раніцы, а калі вынікі былі падведзены, то пераможца скакаў ад радасці і махаў сваім чэкам ў паветры.
Паводле dailymail.co.uk