Reuters: з пачатку 2017 года ў Сірыі загінулі 40 расійскіх вайскоўцаў

Расійскія страты ў Сірыі за першую палову 2017 года ў чатыры разы перавышаюць афіцыйныя дадзеныя Мінабароны.

rossiyskie_voyska.jpg

Пра гэта піша Reuters, якое пагутарыць з сваякамі і сябрамі загінуўшых.

Паводле ацэнкі агенцтва, з пачатку года ў Сірыі загінулі 40 расіян, у тым ліку 17 ваеннаслужачых і 21 баец прыватных ваенных кампаній (ПВК). Прыналежнасць яшчэ двух загінулых устанавіць не ўдалося. Афіцыйна Мінабароны паведамляла пра гібель толькі дзесяці вайскоўцаў.

Страты за палову 2017 года, такім чынам, ужо перавысілі колькасць загінулых за ўвесь папярэдні перыяд сірыйскай аперацыі (з верасня 2015 года). Тады загінулі 36 вайскоўцаў і байцоў ПВК.

 

Чырвоным пазначаныя афіцыйна прызнаныя страты. Інфаграфіка Reuters

Чырвоным пазначаныя афіцыйна прызнаныя страты. Інфаграфіка Reuters

 Мінабароны і Крэмль не адказалі на запыт Reuters з нагоды загінулых у Сірыі.

 Reuters паказвае, што неафіцыйна ваяваць у Сірыю ў складзе прыватных ваенных кампаній адпраўляюць байцы пад камандаваннем Вагнера. Гэта пазыўны Дзмітрыя Уткіна, які, па дадзеных СМІ, раней дасылаў байцоў на Украіну, а зараз займаецца аперацыяй у Сірыі.

Афіцыйна Мінабароны Расіі сцвярджае, што за амаль два гады сірыйскай аперацыі там загінулі 33 вайскоўцы.

Паводле meduza.io