Рэпер Кендрык Ламар атрымаў Пулітцэраўскую прэмію

Рэпер Кендрык Ламар атрымаў Пулітцэраўскую прэмію. Яго ўзнагародзілі ў катэгорыі «Музыка» за альбом «DAMN».

Кендрык Ламар. Фота: Reuters

Кендрык Ламар. Фота: Reuters

Цырымонія напярэдадні прайшла ў Нью-Ёрку ў Школе журналістыкі Калумбійскага ўніверсітэта. Альбом «DAMN» адзначаны за «віртуозную калекцыю песень, аб’яднаных шчырасцю простанароднай мовы і рытмічнай дынамікай, якія даюць уражлівыя замалёўкі мноства складнікаў сучаснага жыцця афраамерыканцаў».
Рэпер атрымаў Пулітцэраўскую прэмію ўпершыню ў гісторыі.



Паводле euroradio.fm