Расійскіх дэсантнікаў, затрыманых ва Украіне, адпусцілі дадому
Усе расійскія дэсантнікі, якія былі затрыманыя ва Украіне, вярнуліся дадому, паведамляе «Эхо Москвы».
Ім акажуць псіхалагічную дапамогу, паведаміў намеснік камандуючага ПДВ генерал-маёр Аляксей Рагозін, паколькі «самі вайскоўцы перажываюць праз тое, што здарылася».
Рагозін дадаў, што перамовы былі вельмі няпростымі. Паводле яго слоў, расійскі бок «з першых хвілін затрымання дэсантнікаў рабіў усё, каб як мага хутчэй вярнуць іх».
Як вядома, 25 жніўня паблізу Зеркальнага Амвросіеўскага раёна Данецкай вобласці сумесная аператыўная група Узброеных сіл Украіны і СБУ затрымала 10 ваеннаслужачых 331 палка 98 свірскай дывізіі
Паветрана-дэсантных войскаў ВС РФ.
У Мінабароны Расіі пазней заявілі, што дэсантнікі перасеклі мяжу падчас патрулявання. Гэтую ж версію ў пятніцу пацвердзіў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.
Раней гаварылася пра тое дэсантнікаў будуць мяняць на ўкраінскіх байцоў, паланёных пад Ілавайскім.