ЕС увядзе супраць РФ новыя санкцыі, а Украіне дасць зброю і грошы
Абсалютная большасць краін-членаў ЕС падтрымала ўвядзенне новых сектаральных санкцый супраць Расіі і прадастаўленне ваенна-тэхнічнай дапамогі Украіне.
Еўрапейскі Саюз увядзе супраць Расіі новы этап санкцый. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Брусэлі заявіў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што абсалютная большасць краін-членаў ЕС падтрымала ўвядзенне новых сектаральных санкцый супраць Расіі.
Акрамя таго, краіны ЕС вырашылі выдзеліць Украіне 1 млрд. еўра крэдыту. Дадаткова да канца года Украіна атрымае паўмільярда еўра крэдыту, яшчэ 250 млн. еўра — бязвыплатна.
Таксама краіны ЕС акажуць Украіне ваенна-тэхнічную дапамогу. Гэта, па словах прэзідэнта, дазволіць Украіне сур'ёзна павысіць баяздольнасць арміі. Большая частка дапамогі будзе складацца
з «несмяротнай зброі самай высокай якасці і самых сучасных узораў, якая
вырабляецца ў ЕС».
news.liga.net