Расійскі палітолаг: Пуцін у Расіі будзе забяспечваць стабільнасць гэтак сама як Лукашэнка. З дапамогай дубінак
Незалежны расійскі палітолаг Дзмітрый Арэшкін у эфіры «Рэха Масквы» параўнаў падмуркі беларускага і расійскага рэжыму. Спойлер: усё грунтуецца на сілавіках.
— Чаго чакаць у Расіі ў 2021-м годзе з гэтымі законамі?
― Іх не дарма ж прымаюць, — распавёў Дзмітрый Арэшкін. — Зразумела, што пазітыўны парадак дня вычарпаны. То бок пазітыўны парадак — гэта што? Гэта абяцанні, што мы будзем жыць лепш, будзем жыць весялей, даходы будуць большыя, што рубель будзе мацнець, а эканоміка больш упэўненай — вось ва ўсё гэта ўсё менш жадаючых верыць.
А раз пазітыўны парадак дня вычарпаны, то трэба ўмацоўваць
негатыўны, які забяспечвае вертыкаль улады. Калі вы, сукіны дзеці,
будзеце паводзіць сябе нядобра, мы вас адлупцуем, мы вас пасадзім на ланцуг, мы
вас вышлем.
Іншых метадаў стымулявання парадку ў краіне — а парадак у краіне — гэта калі яны захоўваюць сябе пры ўладзе, гэта ж называецца стабільнасцю — дык вось іншых метадаў забеспячэння стабільнасці ў іх не застаецца.
Дакладна гэта так жа, як у Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Ён забяспечвае стабільнасць з
дапамогай гумовых дубінак, наручнікаў, ізалятара на вуліцы Акрэсціна і
запалохваннем народанасельніцтва. Народанасельніцтва, мабыць, патрапіла пад
пагібельны ўплыў заходняй прапаганды, прызвычаілася есці тры разы на дзень. А
даўно пара было б адвыкнуць, таму што рэсурсы неабходна гуртаваць вакол
Аляксандра Лукашэнкі, каб мацаваць яго прэстыж. А гэтыя гады пад уздзеяннем
заходняга разлагаючага ўплыву хочуць мець вопратку, ежу, працу, перспектыву і
нават свабоду. Ну, значыць, трэба іх злёгку пабіць.
Думаю, не вельмі складана экстрапаляваць гэтыя працэсы на нашу багаспасальную краіну, таму што накарміць людзей, задаволіць людзей усё цяжэй. Кошты нафты не растуць, колькасць насельніцтва скарачаецца. Сёлета яно ўпадзе на 0,5 мільёна чалавек як мінімум. Здароўе таксама не моцна мацнее.
Значыць, трэба дадаць — уласна кажучы, ФСБ ужо выступіла з гэтай ініцыятывай, вось, можа, яна сярод усіх самая важная — 28 чысла спадар Бортнікаў выступіў з ініцыятывай павялічыць фінансаванне ФСБ. Ну, таму што кадраў не хапае трусы (Навальнага) сціраць. Адпаведна, да 10 студзеня — самы час — будзе ўсенароднае абмеркаванне гэтай выдатнай тэмы. У рэшце рэшт, Пуцін, сапраўды, дасць паболей сваім сілавікам, таму што на іх ён абапіраецца. А сілавікі дадуць пабольш нам па мордзе, што таксама цалкам прадказальна.
Нагадаем, што перад Новым годам прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін падпісаў серыю рэпрэсіўных
законаў, прынятых Дзярждумай галасамі адзінаросаў. Гэтыя законы прадугледжваюць новыя штрафы, адказнасць за
распаўсюд інфармацыі аб некамерцыйных арганізацыях, прызнаных замежнымі агентамі, а таксама шэраг абмежаванняў, якія тычацца
інтэрнэт-рэсурсаў.