Расія выдаткоўвае на ўтрыманне акупаванага Данбаса не менш за мільярд еўра ў год
Расія выдаткоўвае на выплату пенсій і заробкаў так званых "ДНР" і "ЛНР" 1 мільярд еўра ў год. Пра гэта гаворыцца ў расследаванні нямецкай газеты "Bild".
Фота Reuters
Паведамляецца, што цяпер у акупаваных раёнах Данецкай вобласці пражывае 653 000 пенсіянераў, у Луганскай вобласці — 425 791 чалавек. Выданне піша, што пенсійныя выплаты Расіі штомесяц абыходзяцца ў 2 418 378 168 рублёў або 30 мільёнаў еўра.
Па дадзеных газеты, баевікі на Данбасе, у залежнасці ад рангу, атрымліваюць 90–465 еўра. У той час як зарплата настаўніка складае 50 еўра.
Па разліках "Bild", Расіі прыходзіцца марнаваць каля 79 мільёнаў еўра ў месяц для таго, каб плаціць зарплату дзяржаўным чыноўнікам і пенсіі на кантраляваных тэрыторыях.
"Нават калі выплаты Расіі абмежаваныя заробкамі ў грамадскім сектары і такімі артыкуламі, як пенсіі, гэтыя выдаткі складаюць прыблізна 1 мільярд еўра ў год, што параўнальна з бюджэтам такіх краін, як Арменія або Малдова, у Расіі гэта — 0,6% расходаў дзяржбюджэту", — піша выданне.
Пры гэтым, газета адзначае, што выдаткі РФ з'яўляюцца толькі часткай расійскіх сумарных выдаткаў на падтрымку акупаваных раёнаў Данбаса.
Плата за газ, бензін, нафту, прадукты харчавання, гуманітарную дапамогу, а таксама на боепрыпасы абыходзяцца Расіі ў сотні мільёнаў еўра ў год.
Газета піша, што пасля спынення ўкраінскіх выплат у ліпені 2014 года і да сярэдзіны вясны 2015 сепаратысты не маглі выплачваць пенсіі і зарплаты. Але ў красавіку пенсіянеры і бюджэтнікі сталі атрымліваць выплаты ў рублях.
Для пераводаў грошай на Данбас Крэмль выкарыстоўвае банкі ў акупаванай Абхазіі, гаворыцца ў артыкуле.
"Bild" адзначае, што прыкладна сем мільёнаў 50-, 100- і 500-рублёвых банкнот патрабуецца кожны месяц, каб выплаціць заробак у акупаваным Данбасе.
Газета піша, што рублі трапляюць на тэрыторыю Украіны на спецыяльных цягніках, якія прыходзяць раз на месяц у Сухадольскі, Дэбальцава і Ілавайск. Затым іх дастаўляюць на інкасатарскія аўтамабілях ў іншыя населеныя пункты акупаванага Данбаса.
Паводле УНІАН