Расія прыпыніла перадачу Украіне ваеннай тэхнікі з Крыму

У МЗС падкрэслілі, што дадзенае рашэнне будзе дзейнічаць да поўнага спынення агню на ўсходзе Украіны.

МЗС Расіі ў суботу паведаміла аб прыпыненні перадачы Украіне ўзбраення, тэхнікі і матэрыяльных сродкаў Украінскіх узброеных сіл, якія знаходзяцца на тэрыторыі Крыму.

Як гаворыцца ў паведамленні ведамства, такое рашэнне было прынята “ў сувязі з актыўнымі дзеяннямі ўкраінскіх сілавікоў на ўсходзе Украіны з ужываннем цяжкага ўзбраення і баявой авіяцыі, у выніку якіх гінуць мірныя грамадзяне, у тым ліку дзеці, а таксама руйнуюцца аб'екты грамадзянскай інфраструктуры населеных пунктаў Данецкай і Луганскай абласцей”.

20 чэрвеня прэзідэнт Украіны абвясціў часовае перамір'е на сем дзён, пазней гэты рэжым быў падоўжаны да вечара 30 чэрвеня. У ноч на аўторак Парашэнка прыняў рашэнне спыніць аднабаковае перамір’е ў Данбасе.

www.radyjo.net