"Стралок" і большая частка тэрарыстаў уцяклі са Славянска — Авакаў

Паводле даных міністра ўнутраных спраў, яны накіроўваюцца ў Горлаўку. Тэрарысты масава бягуць з Славянска, ваенныя іх пераследуюць. Пра гэта на сваёй старонцы ў facebook напісаў міністр унутраных спраў Арсен Авакаў.



1394728377_arsen_avakov.jpg

Арсен Авакаў

"Бягуць! Пад раніцу разведка дакладвае аб тым, што Гіркін і значная частка баевікоў збеглі са Славянска, сеючы замяшанне сярод тых нешматлікіх, што засталіся ... Коцяцца ў Горлаўку. Па дарозе іх "шануюць" нашы баявыя групы. Тэрарысты нясуць страты, здаюцца ў палон", — паведаміў Авакаў.

"Толькі гарантаваныя планамерныя дзеянні, якія не пакідаюць шанцаў тэрарыстам — гэта стратэгія штаба АТА на чале з Віктарам Мужэнка, якую падтрымліваюць усе баявыя сілы, якія ўдзельнічаюць у аперацыі. А гіркінам, д'яблам і іншай сволачы мы растлумачым", — адзначыў Авакаў. Нагадаем, учора кіраўнік баевікоў Ігар Гіркін па мянушцы "Стралок" са слязамі на вачах распавёў пра значныя страты сярод тэрарыстаў і што ён рыхтуецца да поўнага знішчэння банды ў Славянску.

Паводле tsn.ua