Расія. Вынайдзена новая нацыя

Навукоўцы Валгаградскага дзяржуніверсітэта падрыхтавалі і выдалі «этнаграфічную энцыклапедыю» рэгіёну.

1961_cpa_2523.jpg

Большая частка энцыклапедыі адведзена асаблівасцям побыту і паўсядзённаму жыццю данскіх казакоў, паколькі да 1917 года больш за палову цяперашніх сельскіх раёнаў Валгаградскага рэгіёну ўваходзілі ў склад Вобласці Войска Данскога. 

Аднак ёсць інфармацыя і пра іншыя народы, якія традыцыйна пражываюць на тэрыторыі вобласці, — рускія, калмыкі, немцы, казахі, татары. Сярод іх упершыню ў гісторыі этнаграфіі згадваюцца прадстаўнікі народу «хахлы». 

Адзін з аўтараў энцыклапедыі патлумачыў, хто такія «хахлы», — гэта гістарычна кампактна пражываючыя ўкраінцы, сярод якіх назіраецца дзіўны працэс. А менавіта, «хахлы» — тыя, хто ўсё часцей лічыць сябе рускім, адлучаючыся ад Украіны, хаця ў побыце яны карыстаюцца ўкраінскім дыялектам, захоўваюць элементы ўкраінскай культуры.

Дарэчы, у Расіі пражываюць каля 5 мільёнаў этнічных украінцаў, якіх расійскія ўлады, відавочна, будуць спрабаваць асіміляваць.

Паводле расійскай прэсы