Расія супраць пасярэдніцтва Эрдагана у перамовах з Украінай

Турэцкі прэзідэнт прапанаваў Украіне і Расіі, што можа стаць пасярэднікам ва ўрэгуляванні канфлікту: Кіеў падтрымаў прапанову, Масква — супраць, паведамляе korrespondent.net.

Пуцін і Эрдаган могуць абмеркаваць ініцыятыву турэцкага прэзідэнта. Фота: ermenihaber.am

Пуцін і Эрдаган могуць абмеркаваць ініцыятыву турэцкага прэзідэнта. Фота: ermenihaber.am

Расія не разглядае магчымасць пасярэдніцтва Турцыі ў вырашэнні канфлікту з Украінай. Пра гэта ў сераду, 1 снежня, заявіла прадстаўнік МЗС РФ Марыя Захарава, піша ТАСС.

Раней прэзідэнт Турцыі Рэджэп Таіп Эрдаган заявіў аб гатоўнасці стаць пасярэднікам паміж РФ і Украінай.

"Ні аб якой пасрэдніцкай ролі Турцыі паміж Расіяй і Украінай па ўрэгуляванні ўнутрыўкраінскага канфлікту не можа ісці гаворкі", — сказала Захарава. Таму што, па яе словах, РФ не з'яўляецца бокам канфлікту на Данбасе.

"Мы, безумоўна, удзячныя турэцкаму боку, і ў прыватнасці прэзідэнту Турцыі, за імкненне садзейнічаць ўрэгуляванні ўнутрыўкраінскага. Важным крокам на гэтым кірунку мог бы стаць яго ўклад у перакананне ўкраінскіх уладаў адмовіцца ад агрэсіўных планаў у дачыненні да Данбаса, нарэшце пачаць выконваць Мінскія дамоўленасці ў прамым дыялогу з прадстаўнікамі Данецка і Луганска", — адзначыла Захарава.

У той жа час, кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін можа абмеркаваць гэтае пытанне з Эрдаганам. "Плануецца тэлефонная размова нашых лідараў. Думаю, гэтыя пытанні таксама будуць абмяркоўвацца", сказаў ён.

Сяргей Лаўроў падкрэсліў, што Турцыя "мае асаблівую пазіцыю" па сітуацыі ў Украіне і пастаянна на афіцыйным узроўні заяўляе аб недапушчальнасці акупацыі Крыма. А ў пытанні Данбаса турэцкі бок заяўляе аб неабходнасці цалкам выконваць мінскія дамоўленасці, але "ўкладвае ў гэты заклік вельмі спецыфічны сэнс, прапаноўваючы, каб Расія больш актыўна выконвала свае абавязацельствы".

Між тым у Кіеве прапанову Эрдагана аб пасярэдніцтве падтрымалі.