Беларусь і Расія ўзгаднілі цану на газ у 2022 годзе
Узровень цаны на газ для Беларусі на 2022 год узгоднены і, зыходзячы з умоў бягучага года, складзе 128,52 долараў за 1000 кубаметраў.
Расійскі «Газпром» і беларускі ўрад падпісалі пратакол аб парадку фарміравання цэн пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь у 2022 годзе, паведамляе REFORM.by.
Гэта адбылося падчас сёньняшняй сустрэчы міністра энергетыкі Беларусі Віктара Каранкевіча і пасла Беларусі ў РФ Уладзіміра Сямашкі са старшынёй праўлення ПАТ «Газпрам» Аляксеем Мілерам у Санкт-Пецярбургу.
Раней прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін абяцаў, што кошт на газ для Беларусі ў наступным годзе застанецца на ўзроўні 2021 года. Сёлета наша краіна купляе паліва па 128 долараў за тысячу кубаметраў.
Надоечы Лукашэнка заявіў, што гатовы спыніць транзіт (у тым ліку газа) у Еўропу праз Беларусь нават нягледзячы на існуючыя кантракты.