Расія. Партовыя гарады — цэнтры новага сепаратызму

Уплывовае выданне “Независимая газета прысвяціла артыкул феномену новага сепаратызму ў расійскіх рэгіёнах. На думку выдання, на перыферыі ўсё большую папулярнасць набываюць лозунгі кшталту “Прэч ад Масквы. Прычым галоўнымі прыхільнікамі пашырэння аўтаноміі выступаюць на гэты раз вобласці, дзе пераважаюць этнічныя рускія. Рух пачаўся ў студзені з пратэстаў жыхароў Уладзівастоку супраць новых падаткаў на імпарт патрыманых машын. Паступова патрабаванні пратэстуючых пачалі пашырацца.

Уплывовае выданне “Независимая газета прысвяціла артыкул феномену новага сепаратызму ў расійскіх рэгіёнах. На думку выдання, на перыферыі ўсё большую папулярнасць набываюць лозунгі кшталту “Прэч ад Масквы. Прычым галоўнымі прыхільнікамі пашырэння аўтаноміі выступаюць на гэты раз вобласці, дзе пераважаюць этнічныя рускія. Рух пачаўся ў студзені з пратэстаў жыхароў Уладзівастоку супраць новых падаткаў на імпарт патрыманых машын. Паступова патрабаванні пратэстуючых пачалі пашырацца. З’явіліся нават заклікі да аднаўлення Далёкаўсходняй Рэспублікі (ДВР) — буфернай дзяржавы, якія існавала падчас грамадзянскай вайны. Апошняй праявай тэндэнцыі сталі муніцыпальныя выбары ў сакавіку, калі правінцыялы галасавалі супраць “кандыдатаў ад крамля. Так, напрыклад, было ў Мурманску. Калі мясцовы кандыдат проста знішчыў пасланца Масквы. Галоўным слоганам выбарчай кампаніі пераможца было: “Масква, не вучы нас жыць. Федэральны цэнтр, як піша газета, здаецца, яшчэ не ведае, як рэагаваць. Пакуль адзіны адказ — адстаўка мяцежных чыноўнікаў, як у Мурманску. Выданне таксама звяртае ўвагу, што першымі цэнтрамі новага сепаратызму сталі партовыя гарады. Гэта, на думку аўтара, нечым нагадвае сітуацыю ў Польшчы пачатку 80-х, калі цэнтрам апазіцыі стаў партовы Гданьск.


Па матэрыялах “Независимой газеты (Расія)