Пуцін назваў забойства Барыса Нямцова ганьбай Расіі

Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін, якога многія, так ці інакш, лічаць вінаватым у смерці апазіцыянера Барыса Нямцова, застрэленага ў цэнтры Масквы, заявіў, што гэтае злачынства з'яўляецца ганьбай для Расіі.



timthumb11.jpg

Пра гэта ён сказаў на пасяджэнні калегіі МУС.

"Самую сур'ёзную ўвагу варта надаць рэзанансным злачынствам, у тым ліку і з палітычнай падаплёкай. Трэба пазбавіць нарэшце Расію ад ганьбы і трагедый накшталт той, якую мы зусім нядаўна з вамі перажылі і бачылі, маю на ўвазе дзёрзкае забойства Барыса Нямцова прама ў цэнтры сталіцы" , — сказаў Пуцін на фоне шматлікіх абвінавачванняў у свой адрас адносна датычнасьці да арганізацыі забойства.

Напярэдадні расійскі апазіцыйны палітык Аляксей Навальны распавёў у сваім блогу пра прычыны забойства яго паплечніка па апазіцыі Барыса Нямцова рэжымам Пуціна.

"Я лічу, што Нямцоў быў забіты ўдзельнікамі урадавай (спецслужбы) або праўладнай арганізацыі па загаду палітычнага кіраўніцтва краіны (у тым ліку Уладзіміра Пуціна)", — заявіў Навальны.

Апазіцыянер Барыс Нямцоў быў застрэлены вечарам у пятніцу, 27 лютага, у цэнтры Масквы.

УНІАН