Прэзідэнты краін Балтыі і ЗША абмеркавалі бяспеку рэгіёна

У Вашынгтоне адбыўся саміт прэзідэнтаў чатырох краін  ЗША, Літвы, Латвіі і Эстоніі. На сустрэчы абмяркоўваўся цэлы шэраг глабальных пытанняў, аб'яднаных адзінай тэмай  бяспека краін Балтыі. Па выніках саміту, прэс-служба прэзідэнта Літвы размясціла на афіцыйным сайце адразу некалькі рэлізаў, з якіх вынікае, што бяспецы краін Балтыйскага рэгіёну пагражае перш за ўсё Расія. 



baltyja_usa.jpg

Гаворка ідзе не толькі пра ваенную бяспеку ў рамках НАТА, але і бяспеку энергетычную і кібернетычную.
Асабліва падрабязна абмяркоўвалася пытанне энергетычнай незалежнасці краін Балтыі. Паводле слоў прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ, краіны Балтыі «усё яшчэ ўразлівыя ў сілу энергетычнай залежнасці. Таму падтрымка Амерыкі ў забеспячэнні энергетычнай бяспекі з'яўляецца асабліва важнай для рэгіёну. Альтэрнатывай дарагому расейскаму газу можа стаць імпарт сланцавага газу з ЗША ў Клайпедскі тэрмінал звадкаванага газу».
Кошт на сланцавы газ у СЩА менш еўрапейскага ў 4 разы, таму для краін балтыйскага рэгіёну пастаўкі сланцавага газу з Амерыкі могуць стаць сур'ёзным козырам у палітыцы энергетычнай незалежнасці ад Масквы.
Акрамя газу, прэзідэнты абмеркавалі атамныя станцыі ў непасрэднай блізкасці ад межаў Літвы, якія будуюцца Расіяй і Беларуссю. Гаворка ішла не пра будаўніцтва як такое, а пра выкананне міжнародных патрабаванняў па бяспецы пры будаўніцтве атамных аб'ектаў.
У Літве пры падтрымцы ЗША працуе Цэнтр ядзернай бяспекі. Мяркуючы па шматлікіх заявах з боку афіцыйнай Вільні аб невыкананні патрабаванняў па бяспецы пры будаўніцтве Балтыйскай і Астравецкай АЭС, заснаваных на даследаваннях у тым ліку і спецыялістаў гэтага цэнтра, і таму, што тэма была ўзнятая на Вашынгтонскім саміце, — меркаванні прэзідэнтаў па гэтым пытанні супадаюць.
Бакі таксама абмеркавалі трансатлантычнае гандлёвае пагадненне паміж ЗША і ЕЗ. Перамовы па гэтым пагадненні пачаліся менш 2-х месяцаў назад, ужо ў перыяд старшынства Літвы ў Радзе ЕЗ. «Найбуйнейшае ў свеце гандлёвае пагадненне будзе спрыяць стварэнню мільёнаў новых працоўных месцаў, стымуляванню інвестыцый і росту эканомікі», — сказана ў рэлізе.
Пры абмеркаванні ваеннай бяспекі краін Балтыі, прэзідэнты закранулі тэмы «разумнай абароны». Кіраўнік Белага дома адзначыў уклад Літвы, Латвіі і Эстоніі ў рашэнне крытычных пытанняў, звязаных з бяспекай усяго свету. Гаворка ішла пра планы па калектыўнай абароне Балтыйскіх краін, пастаянную місію паветранай паліцыі НАТА, пра працу ў Цэнтры перадавога вопыту НАТА па энергетычнай бяспецы і Цэнтры ядзернай бяспекі, якія дзейнічаюць у Літве, і Цэнтр кібернетычнай бяспекі НАТА - у Эстоніі.
Таксама гаворка ішла пра мілітарызацыю Калінінградскай вобласці, што, па сцвярджэнні Далі Грыбаўскайтэ, выклікае непакой за бяспеку Балтыйскіх краін.
nr2.ru/baltia