Прэзідэнта Сурынама прысудзілі да 20 гадоў турмы

Суд прызнаў дзеючага прэзідэнта краіны Дэзі Баўтэрсэ вінаватым у забойстве 15 палітычных апанентаў, якія былі здзейсненыя ў 1982 годзе, і прысудзіў яго да 20 гадоў турэмнага зняволення, паведамляюць СМІ.

Дэзірэ Баўтэрсэ. Фота: wikipedia.org

Дэзірэ Баўтэрсэ. Фота: wikipedia.org


Следства было пачата яшчэ ў 2007 годзе. Ахвярамі так званых "снежаньскіх забойстваў" сталі "адны з самых выбітных" грамадзян краіны: юрысты, журналісты, выкладчыкі універсітэтаў. Абвінавачванні ў іх забойстве прад'яўленыя Баўтэрсэ і яшчэ 24 падсудным, піша Deutsche Welle.
У пачатку 80-х гадоў Баўтэрсэ ўзначальваў ваенны ўрад, які змясціў прэм'ер-міністра Хенка Арона.
74-гадовы Баўтэрсэ на бягучы момант знаходзіцца з афіцыйным візітам у Кітаі. Ён заявіў, што размова ідзе пра палітычны працэс, і што ён аспрэчыць рашэнне суда адразу па вяртанні.
Адвакат сем'яў загінулых заявіў, што прэзідэнт павінен неадкладна сысці ў адстаўку.
У 1999 годзе Баўтэрсэ быў прызнаны судом Нідэрландаў вінаватым у дачыненні да наркатрафікаў.
Паводле замежных СМІ