Прэм'ер-міністр Венгрыі паабяцаў не закрываць універсітэт Сораса
Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан выканае патрабаванні Еўразвяза, якія тычацца новага закона аб адукацыі, што пагражае Цэнтральна-Еўрапейскаму універсітэту Джорджа Сораса.
Аб гэтым заявілі прадстаўнікі правацэнтрысцкай Еўрапейскай народнай партыі (ЕНП), у якую ўваходзіць і партыя Орбана «Фідэс». ЕНП, якая ўключае ў сябе хрысціянска-дэмакратычныя і кансерватыўныя партыі краін Еўропы, правяла з венгерскім прэм'ер-міністрам сустрэчу, прыстрашыўшы выключыць «Фідэс» са свайго блока.
«Прэм'ер-міністр Орбан абяцаў радзе ЕНП выканаць усе патрабаванні Еўрапейскай камісіі ва ўстаноўленыя ёю тэрміны», — паведаміў прэс-сакратар прэзідэнта ЕНП Жазэфа Доля.
Раней Орбан называў Сораса «амерыканскім фінансавым спекулянтам». Ён таксама сцвярджаў, што ідэалогія заснаванага Сорасам «Адкрытага грамадства» стала прычынай наплыву бежанцаў у Еўропу.У красавіку прэзідэнт Венгрыі Янаш Адэр падпісаў закон, які рэгулюе замежнае фінансаванне нацыянальных універсітэтаў. Закон кардынальна ўскладняе існаванне ў Венгрыі універсітэтаў, зарэгістраваных за межамі ЕС: ім прыйдзецца адчыняць кампус за мяжой, змяніць свой юрыдычны статус і ўзмацніць жорсткасць крытэраў набору студэнтаў і супрацоўнікаў з ліку грамадзян краін, якія не ўваходзяць у ЕС.
Каб зарэгістраваны ў ЗША Цэнтральна-Еўрапейскі універсітэт мог працаваць у Венгрыі, па новым законе неабходна пагадненне паміж дзвюма краінамі, якога пакуль няма.
Закон выклікаў масавыя акцыі пратэсту. 10 красавіка дзясяткі тысяч людзей узялі ўдзел у найбуйнейшай за апошнія тры гады дэманстрацыі ў Будапешце, патрабуючы ад прэзідэнта краіны не падпісваць закон.
Цэнтральна-Еўрапейскі універсітэт заснаваны Джорджам Сорасам ў 1991 годзе. Ён уваходзіць у шэраг вядучых універсітэтаў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе.
Таксама Цэнтральна-Еўрапейскі універсітэт:
- Заснаваны, каб «адрадзіць і разварушыць інтэлектуальную свабоду» у тых частках Еўропы, дзе вяршэнствавалі «жахлівыя ідэалогіі камунізму і фашызму»
- Размешчаны ў будынку, які першапачаткова быў палацам, які належаў арыстакратычнай сям'і, а затым у ім размяшчалася ўрадавая ўстанова
- У гэтай англамоўнай установе вучыцца 1440 студэнтаў, з іх 335 з Венгрыі, а астатнія са 107 іншых краін;
- Мае сувязі з універсітэтамі ў Расіі, Кіргізіі, Грузіі і Казахстане
- Уваходзіць у спіс лепшых 200 універсітэтаў свету па васьмі дысцыплінах
Паводле BBC