Правакацыі ў Славянску — справа рук арміі "Данецкай рэспублікі"
Правакацыі ў Славянску, якія скончыліся гібеллю людзей, былі здзейснены прадстаўнікамі так званай "арміі Данецкай незалежнай рэспублікі". Пра гэта напісаў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку кіраўнік цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук, — паведамляе "Украінская праўда".
Фота з блога Алега Панфілава
Журналіст паведамляе, што для арганізатарамі гэтых
дыверсій напярэдадні ў бліжэйшых населеных пунктах былі скрадзены 4 аўтамабілі.
"Арганізаваў угон нехта гр-н П., мянушка "Душман", ураджэнец Горлаўкі, у апошні час пражываў у Дружкоўцы, 1963 г.н., у цяперашні час — камандзір 3-га ўзвода батальёна
т.зв. "арміі Данецкай незалежнай рэспублікі", — піша Тымчук.
Журналісту
стала таксама вядома, што дадзены грамадзянін нядаўна арганізаваў вываз дачкі на тэрыторыю Расіі, у цяперашні час рыхтуецца да выезду ў Маскву яго жонка.
"У аўтамабілі,
пакінутыя на месцы дыверсіі, прарасейскімі экстрэмістамі была падкінутая сімволіка "Правага сектара", — распавёў журналіст.
Акрамя
таго, ён сцвярджае, што гэтыя дыверсіі былі здзейснены ў рамках агульнага плана ваенна-палітычнага кіраўніцтва Расіі па стварэнню ўмоў для ваеннага ўварвання ў тры вобласці Украіны.
"Дадзеная дыверсія дала магчымасць самаабвешчанаму мэру Славянску патрабаваць уводу расійскіх войскаў на тэрыторыю Данецкай вобласці", — запэўнівае Тымчук.