Байдэн ляціць ва Украіну
Віцэ-прэзідэнт ЗША Джозэф Байдэн наведае Украіну 21–22 красавіка. Ён абмяркуе сітуацыю, якая склалася на ўсходзе краіны, а таксама пазачарговыя выбары прэзідэнта і пытанні стабілізацыі эканомікі.
Падчас свайго візіту намеснік кіраўніка амерыканскай адміністрацыі сустрэнецца з «прадстаўнікамі ўраду і грамадзянскай супольнасці».
Будуць разгледжаны пытанні дэцэнтралізацыі, барацьба з карупцыяй, а таксама правядзенне свабодных і сумленных прэзідэнцкіх выбараў 25 траўня.
Разам з гэтым Байдэн, абмяркуе «апошнія падзеі на ўсходзе Украіны». Таксама ён правядзе кансультацыі па ўмацаваньні энергабяспекі Украіны
ў бліжэйшай і доўгатэрміновай пэрспектыве, перадае УНІАН.