Польшча. У Янаве Падляскім распачынаюцца Дні арабскіх скакуноў

Арганізатары спадзяюцца, што даход ад продажу коней перавысіць 2,5 мільёна долараў.

3d3z3gpxpsh2pvt8o4ta8h94ipyc3qjr.jpg


Мерапрыемства завершыцца аўкцыёнам «Pride of Poland». У Янаве Падляскім можна будзе паглядзець спецыяльна адабраных скакуноў гэтай пароды з найлепшых польскіх стайняў. Агулам на аўкцыён выбраны 31 конь чыстай арабскай крыві.
Арганізатары запэўніваюць, што, незалежна ад ўзроўню зацікаўлення, кожны з гасцей знойдзе нешта цікавае для сябе. У першы дзень імпрэзы праходзяць паказы і пікнікі для грамадства. Наступныя дні падрыхтаваныя адмыслова для пакупнікоў арабскіх коней.
Самым славутым скакуном на сёлетнім аўкцыёне будзе кабыла Эміра. «Гэта вельмі прыгожая кабыла са шматлікімі тытуламі. Яна таксама пакінула сваіх нашчадкаў у Польшчы. Мы думаем, што пакупнікі Эміры будуць вымушаныя за яе шмат заплаціць», — кажа віцэ-старшыня Агенцтва сельскагаспадарчых нерухомасцяў Караль Тыленда.
Дні арабскіх скакуноў будуць доўжыцца да аўторку. Арганізатары спадзяюцца, што даход ад продажу коней перавысіць 2,5 мільёны долараў.

Фота www.dziennikwschodni.pl

Фота www.dziennikwschodni.pl



www.radyjo.net