Польшча пабудавала 50 кіламетраў плота на мяжы з Беларуссю. Яго ўжо спрабуюць пашкодзіць
На мяжы з Беларуссю пабудавана больш за 50 кіламетраў плота. Збудаванне ўжо паспелі двойчы пашкодзіць і з'явіліся дзве траншэі.
У адным з выпадкаў хтосьці падпілаваў металічныя дэталі ў адным з пралётаў. У выніку гэтага атрымаўся праём у 30 сантыметраў, чалавек з лёгкасцю можа прайсці праз яго, піша РБК-Украіна. Гэтае месца часова абгарадзілі калючым дротам.
У ваколіцах мытні Кузніца-Беластоцкая таксама былі выяўленыя траншэі пад плотам. Яны глыбокія, ямы ў зямлі былі створаны пад падмуркі, на якіх стаіць плот.
Памежнікі кажуць, што пашкоджанняў і падрываў будзе лягчэй процідзейнічаць, калі на канструкцыі, як і планавалася, будуць устаноўлены электронныя прылады, якія адсочваюць і выяўляюць рух.