Польшча. 50 гадоў лепшай камедыі

У Польшчы адзначылі пяцідзесяцігоддзе выхаду на экраны фільма «Усе свае» («Sami swoi») рэжысёра Сільвестара Хенчынскага. Гэты фільм лічыцца самай лепшай польскай камедыяй усіх часоў.

Кадр з фільму  "Sami swoi"

Кадр з фільму  "Sami swoi"

Калі ў 1967-м фільм выйшаў на экраны, поспех быў настолькі значным, што давялося здымаць яшчэ два эпізоды. «Sami swoi» — гэта фільм пра сялян і іх побыт.
У аснове сюжэту палягае канфлікт дзвюх сем’яў — рэпатрыянтаў з усходніх Крэсаў. Сем’і Паўлякаў і Каргулёў — адвечныя ворагі, якія супернічаюць ва ўсім, хаця жывуць побач. Нягледзячы на такую нескладаную інтрыгу, фільм стаў культавым.
У Польшчы ёсць музей, прысвечаны фільму. Месцы, дзе здымалася карціна, прыцягваюць турыстаў. Ёсць нават помнікі героям.

7711863.3.jpg

Нельга не прайсці міма аднаго кур’ёзу: Хенчынскі пасля прызнаваўся, што вырашыў зняць «Sami swoi» паводле вельмі прагматычных матываў. За мяжу сацыялістычнай Польшчы было патрапіць цяжка, але туды выпускалі рэжысёраў карцін на розныя фестывалі.
І сапраўды, дзякуючы поспеху «Sami swoi» рэжысёр пабачыў свет. Апошні фільм у трылогіі на грошы польскай дыяспары здымаўся ў ЗША, паездка куды была амаль недасягальнай марай рэзідэнтаў краін Усходняга блоку.
Паводле польскай прэсы