Польскія медыкі падтрымалі беларускіх калег

Беларуская дыяспара ў Польшчы звярнулася да польскай медыцынскай супольнасці з просьбай падтрымаць беларускіх калег і выказаць сваю салідарнасць у барацьбе за правы чалавека. На што хутка прыйшоў адказ ад Акружной урачэбнай Рады ў Кракаве з цёплымі словамі падтрымкі.

Акружная ўрачэбная Палата ў Кракаве (Okręgowa Izba Lekarska w Krakowie).

Акружная ўрачэбная Палата ў Кракаве (Okręgowa Izba Lekarska w Krakowie).


Пэўны час таму, калі ў Беларусі пачаліся звальненні медыкаў і ціск на актыўных удзельнікаў мірных пратэстаў, актывісты беларускай дыяспары ў Польшчы звярнуліся да медыцынскай супольнасці Польшчы з просьбай падтрымаць сваіх беларускіх калег і выказаць салідарнасць з імі ў барацьбе за правы чалавека. На што хутка адгукнуліся з Акружной урачэбнай Рады (Okręgowa Rada Lekarska) пры Акружной урачэбнай Палаце ў Кракаве (Okręgowa Izba Lekarska w Krakowie, Kraków, ul. Krupnicza 11A). Тэкст ліста падтрымкі прыведзены ў перакладзе з польскай ніжэй.

1__6__8.jpg


«Нашым сябрам беларусам.
Ад імя Акружной урачэбнай Рады ў Кракаве і ўсіх членаў нашай Палаты хачу выказаць словы салідарнасці і падтрымкі беларускаму народу ў драматычны перыяд яго барацьбы за свабоду, дэмакратыю і вяршэнства закона.
Асаблівыя словы падтрымкі мы адрасуем нашым калегам урачам у Беларусі. Мы вельмі ўражаныя тым, з якой вялікай захопленасцю і мужнасцю вы дапамагаеце ўсім пацярпелым у няроўнай барацьбе з дзяржаўным апаратам гвалту і наколькі вы самі праяўляеце жаданне шанаваць асноўныя грамадзянскія свабоды, выходзячы на вуліцы з мірнымі дэманстрацыямі.
І ў той жа час, як і ўвесь свет, вы павінны змагацца з пандэміяй COVID-19. Гэта таксама няроўная барацьба, таксама бязлітасны праціўнік. Мы ведаем, што ў Беларусі не заўсёды хапае нават самых элементарных мер абароны, бракуе магчымасці ратавання свайго жыцця і жыцця вашых пацыентаў. Між тым, замест падтрымкі, да вас прыязджаюць машыны хуткай дапамогі і прывозяць людзей, якія сур'ёзна, часам смяротна пацярпелі падчас вулічных дэманстрацый і з перапоўненых месцаў арышту. Аднак вы не дазваляеце сябе запалохаць, не дазваляеце злу перамагчы. Вы застаецеся вернымі медыцынскай этыцы і самаахвярна дапамагаеце пацярпелым ад сілавікоў.
У гэтыя драматычныя дні мы думкамі разам з вамі, асуджаючы любы тэрор і рэпрэсіі. Менавіта народ стварае дзяржаву, і беларусы жадаюць змяніць сваю краіну. У гэтым імкненні вы можаце разлічваць на нашу падтрымку.Старшыня Акружной урачэбнай Рады ў Кракаве,
урач стам. Роберт Стэмпень».