Польскія астраномы-аматары адкрылі новую камету

Група з чатырох польскіх астраномаў-аматараў выявіла новую камету ў нашай сонечнай сістэме і назвалі яе Polonia.



492.jpg

Нябеснае цела атрымала назву C / 2015F2 (Polonia). Гэта чацвёртая камета ў пасляваеннай гісторыі, адкрытая палякамі пры дапамозе наземных тэлескопаў. Пра гэта гаворыцца ў часопісе «Urania - Postępy Astronomii», паведамляе Polskie radio. Першаадкрывальнікамі каметы з'яўляюцца Марцін Гендэк (прадпрымальнік), Міхал Кусяк (студэнт астраноміі), Рафал Рэшалеўскі (студэнт тэхнікума) і Міхал Жалноўскі (лекар).

Астраномы адкрылі камету з дапамогай аўтаматычнага тэлескопа са сваёй прыватнай абсерваторыі «Polonia», якая знаходзіцца недалёка ад горада Сан-Пэдра-дэ-Атакама ў пустыні Атакама (Чылі). Мэта іх назірання заключаецца ў пошуку камет і астэроідаў. Чылійская абсерваторыя была заснавана 12 снежня 2014 года. Гэта ўжо другая замежная абсерваторыя гэтай групы. Першую сваю абсерваторыю энтузіясты адкрылі на поўначы Італіі.

Даследчыкі выявілі камету 23 сакавіка гэтага года. Пасля паведамлення астранамічнай супольнасці, іншыя назіральнікі з розных краін правялі дадатковыя даследаванні, якія пацвердзілі адкрыццё.

Звычайна каметы называюць імёнамі даследчыкаў, якія іх адкрылі. Аднак на гэты раз камета была названая Polonia.