Польшча. Паломнікі на роварах выехалі з Варшавы
Сёння з Варшавы на Ясную Гару — рэлігійны цэнтр у Польшчы ў Чэнстахове — адправіліся 500 паломнікаў на роварах. Самому маладому ўдзельніку — шэсць гадоў.
Маці Божая Чэнстахоўская
У гэтым годзе ў групе паломнікаў апынулася, між іншым, грамадзянка Нямеччыны, вядомы польскі палітык, група прафесараў і шмат маладых людзей.
Паводле ініцыятара роварнага паломніцтва Яцэка Міхальскага, раварысты надаюць традыцыйным паломніцтвам у Чэнстахову больш каларытнасці. Роварнае ды іншыя паломніцтвы сустрэнуцца на Яснай Гары 15 жніўня падчас свята Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі.