Польшча. Будуюць помнік Марыі і Леха Качыньскіх
Помнік будзе стаяць на галоўнай вуліцы горада Радам — вуліцы Жэромскага. Афіцыйнае адкрыццё запланавана на 18 чэрвеня, у дзень народзін Леха Качыньскага.
Помнік прэзідэнцкай пары будзе мець 2,5 мэтра вышыні. На самым нізе, па баках манументу, будуць знаходзіцца дзве шыльды з прозвішчамі ахвяр смаленскай катастрофы.
Аўтарам скульптуры з’яўляецца Анджэй Рэнэс. Кошт помніка — 200 тысяч злотых. Больш за год у горадзе збіраюць грошы на будову. Ахвяраванні таксама збіраюцца на кожнай імпрэзе з удзелам партыі “Права і справядлівасць”.