Польшча. Ленін чытае Качыньскага

Супярэчлівую правакацыю арганізаваў на 1 мая вядомы ў Польшчы акцёр Януш Палікот, вядомы як заўзяты апанент прэзідэнта Леха Качыньскага. Акцёр арганізаваў публічнае чытанне псеўдадоктарскай працы прэзідэнта. Фішка ў тым, што тэкст той працы чыталі акцёры ў грыме Леніна, Маркса і Энгельса. Закончылася імпрэза скандаваннем: «Няхай жыве таварыш Качыньскі!» На закуску Палікот заявіў, што Лех — латэнтны марксіст. Канцэпцыя мерапрыемства палягае ў тым, што бібліятэка Гданьска, дзе знаходзіцца арыгінал працы Качыньскага, адмаўляецца выдаваць яе на рукі.

Супярэчлівую правакацыю арганізаваў на 1 мая вядомы ў Польшчы акцёр Януш Палікот, вядомы як заўзяты апанент прэзідэнта Леха Качыньскага. Акцёр арганізаваў публічнае чытанне псеўдадоктарскай працы прэзідэнта. Фішка ў тым, што тэкст той працы чыталі акцёры ў грыме Леніна, Маркса і Энгельса. Закончылася імпрэза скандаваннем: «Няхай жыве таварыш Качыньскі!» На закуску Палікот заявіў, што Лех — латэнтны марксіст. Канцэпцыя мерапрыемства палягае ў тым, што бібліятэка Гданьска, дзе знаходзіцца арыгінал працы Качыньскага, адмаўляецца выдаваць яе на рукі. Гэта выклікае падазрэнне, што яна напісаная на базе марксісцкай філасофіі. Выхадка Палікота не засталася незаўважанай з боку партыі «Права і Справядлівасць» (PiS), старшынёй якой з’яўляецца Качыньскі. Прэс-сакратар назваў учынак Палікота «агідным». Акцыя Паліткота дала правым нагоду для атакі на партыю ліберальных праціўнікаў PiS, сябрам якой ёсць Паліткот. Справа ў тым, што апошні правёў свой хэпінінг у той час, калі Качыньскі знаходзіўся ў шпіталі каля хворай маці.
Па матэрыялах «Wprost» (Польшча)