Польшча. Камуністы, замест зоркі малюйце кола

Арыгінальна адрэагаваў аўстрыйскі мастак і сябра мясцовай камуністычнай партыі Томас Рыхтэр на рашэнне ўладаў Польшчы забараніць выкарыстанне ў краіне камуністычнай сімволікі. Такі закон падпісаў на мінулым тыдні польскі прэзідэнт. Польшча, такім чынам, стала наступнай пасля Венгрыі, Эстоніі і Літвы краінай Усходняй Еўропы, дзе публічнае выкарыстанне такіх сімвалаў, як чырвоная зорка, серп і молат, цягне за сабою крымінальную адказнасць. Мастак прапанаваў камуністам краін, дзе камуністычныя сімвалы трапілі пад забарону, выкарыстоўваць чырвоны кружок або проста кропку падобнага колеру.

Арыгінальна адрэагаваў аўстрыйскі мастак і сябра мясцовай камуністычнай партыі Томас Рыхтэр на рашэнне ўладаў Польшчы забараніць выкарыстанне ў краіне камуністычнай сімволікі. Такі закон падпісаў на мінулым тыдні польскі прэзідэнт. Польшча, такім чынам, стала наступнай пасля Венгрыі, Эстоніі і Літвы краінай Усходняй Еўропы, дзе публічнае выкарыстанне такіх сімвалаў, як чырвоная зорка, серп і молат, цягне за сабою крымінальную адказнасць. Мастак прапанаваў камуністам краін, дзе камуністычныя сімвалы трапілі пад забарону, выкарыстоўваць чырвоны кружок або проста кропку падобнага колеру. «Камунізм застаецца сучасным. Кропка», — такімі словамі заканчваецца маніфест Рыхтэра. Застаецца адз­начыць, што прапанаваны Рыхтэрам дызайн камуністычнага руху — белае поле плюс чырвонае кола, вельмі нагадвае сцяг Японіі.
Па матэрыялах «Tageszeitung» (Германія)