Польшча. Для ахвяраў крызісу футбол будзе танней
З незвычайнай ініцыятывай выступіла кіраўніцтва варшаўскага клубу «Polonia». З 17 кастрычніка тыя, хто мае даведкі аб рэгістрацыі ў службе працаўладкавання, могуць праходзіць на стадыён усяго за адзін злоты (адна тысяча беларускіх рублёў). На сайце клубу аўтары ідэі пішуць, што хацелі б такім чынам прыпыніць сацыяльны распад грамадства ў часы крызісу. Па іх словах, людзі, якія губляюць працу, вельмі часта трапляюць у дэпрэсію. Адчуванне сябе часткай калектыву — хаця б на стадыёне — псіхалагічна падтрымае ахвяр цяперашняга эканамічнага спаду.
З незвычайнай ініцыятывай выступіла кіраўніцтва варшаўскага клубу «Polonia». З 17 кастрычніка тыя, хто мае даведкі аб рэгістрацыі ў службе працаўладкавання, могуць праходзіць на
стадыён усяго за адзін злоты (адна тысяча беларускіх рублёў). На сайце клубу аўтары ідэі пішуць, што хацелі б такім чынам прыпыніць сацыяльны распад грамадства ў часы крызісу. Па іх словах, людзі,
якія губляюць працу, вельмі часта трапляюць у дэпрэсію. Адчуванне сябе часткай калектыву — хаця б на стадыёне — псіхалагічна падтрымае ахвяр цяперашняга эканамічнага спаду. Пры
гэтым было адзначана, што клуб не прыпыніць такую практыку сацыяльнай філантропіі і пасля заканчэння рэцэсіі. Разам з беспрацоўнымі танна наведваць стадыён змогуць жанчыны, дзеці да васьмі гадоў і
людзі, якім споўнілася 65 гадоў.
Па матэрыялах «Gazeta Wyborсza» (Польшча)