Playboy рыхтуюць да продажу за $ 500 мільёнаў
У 2015 годзе выдавец часопіса адмовіўся ад публікацыі фатаграфій аголеных жанчын. З тых часоў продажы часопіса рэзка ўпалі.
Фота nymag.com
Выдавецкі дом "Playboy Enterprises" рыхтуе да продажу культавы мужчынскі часопіс "Playboy", паведамляе "The Wall Street Journal" са спасылкай на крыніцы.
Кансультантам і верагодным арганізатарам аўкцыёну па продажу "Playboy" можа стаць банк Moelis & Co.
Крыніцы не выключаюць, што ўладальнікі могуць распрадаць кампанію па частках, паведамляе unian.net.
Гендырэктар "Playboy Enterprises" Скот Фландэрс у эфіры CNN пацвердзіў, што вывучае магчымасці продажу кампаніі.
Па словах Фландэрса, некалькі патэнцыйных пакупнікоў як у ЗША, так і за межамі краіны ўжо праявілі цікавасць да актываў.
У 2015 годзе выдавец часопіса адмовіўся ад фотаздымкаў аголеных жанчын у друкаванай версіі. З сайта яны зніклі яшчэ ў жніўні 2014 года. У выніку сярэдні ўзрост мэтавай аўдыторыі знізіўся з 47 да 30 гадоў.
Продажы часопіса з тых часоў рэзка ўпалі. На піку сваёй папулярнасці часопіс выдаваўся накладам 5,6 мільёна асобнікаў у 1975 годзе. У цяперашні час — 800 тысяч.