Замежныя СМІ пра Беларусь: 18–25 сакавіка

На працягу ўсяго 2015 года з рэзкай крытыкай заяваў пра прыналежнасць Беларусі да «рускага свету» выступаў прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка. Выкарыстанне рыторыкі «рускага свету» стала контрпрадуктыўным для ўзаемаадносін Масквы з Мінскам. Тыя часткі беларускага, як і ўкраінскага, грамадства, якія імкнуцца да рускай культуры ці ж проста з’яўляюцца яго неад’емнай часткай, апынуліся між двух агнёў. РБК (Украіна)



smi_nnm_me.jpg

Фота smi_nnm_me
Тэндэнцыя вываду за мяжу капіталу, заробленага на блізкасці да ўлады, стала праяўляцца ў Беларусі апошнія некалькі гадоў. Эксперты мяркуюць, што беларускія прадпрымальнікі цудоўна разумелі, наколькі нестабільная і ненадзейная беларуская эканамічная мадэль, разлічвалі паспець збегчы з грашыма, але пралічыліся... Мясцовыя журналісты ўжо паспелі назваць гэтыя гучныя пасадкі «стрыжкай авечак», укладаючы ў змест гэтага выразу ў тым ліку і тое, што жыцці саміх бізнесменаў у дадзенай сітуацыі нікому не патрэбныя: у прадпрымальнікаў забяруць грошы і неўзабаве адпусцяць. 
«Независмая газета» (Расія)
ЕС трэба прадэманстраваць, што гэты праект («Усходняе партнёрства») наогул не праваліўся. Таму так шмат значэння надаецца бязвізаваму ўезду, таму ЕС імкнецца захаваць нейкія каналы ўзаемадзеяння і гатовы тут ісці на такія саступкі, на якія не ішоў, напрыклад, у выпадку з Украінай. ЕС гатовы мяняць сваю пазіцыю ў дачыненні да Беларусі. Тым больш, што Беларусь, дзякуючы ўдалым дыпламатычным рашэнням Лукашэнкі з нагоды ўкраінскага крызісу, апынулася патрэбнай ЕС. У дадзеным выпадку Еўрапейскі саюз імкнецца захаваць твар, і тут і Арменія, і Беларусь могуць шмат атрымаць. 
«Евразия Daily» (Расія)
Падзеі 10-гадовай даўніны ў Беларусі сёння ўспамінаюць у асноўным іх удзельнікі. Прэзідэнцкія выбары 2006 года не прывялі да змены рэжыму, а называць героямі сваіх сучаснікаў — удзельнікаў пратэстных акцый — не прынята, нават калі яны апынуліся маральнымі пераможцамі ў няроўнай барацьбе. «Васільковая рэвалюцыя» ў Беларусі не ўдалася. Але адчайны супраціў тых дзён застанецца ў найноўшай гісторыі краіны сімвалам мужнасці і выклікам жорсткай дзяржаўнай машыне.
«Deutsche Welle» (Германія)
Так атрымліваецца, што ў Беларусі з яе таталітарным рэжымам рэйтынг спрыяльнасці ўмоў вядзення бізнесу Doing Business лепшы, чым ва Украіне — краіне з рынкавай гаспадаркай. Сапраўды, так бывае. Беларусь — адзін з прыкладаў, калі ўлада, у дадзеным выпадку прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка, хоча добра выглядаць перад еўрапейскімі краінамі, а таксама перад прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. Казахстан, Расія і Беларусь спаборнічаюць адзін з адным, імкнучыся палепшыць свае паказчыкі. 
«Новое время» (Украіна)