«Пажадалі доўгіх гадоў жыцця». У Расіі ўлады павіншавалі з Днём Перамогі памерлага ветэрана
У расійскім Чэлябінску ветэрана працы Вялікай Айчыннай вайны Хадыю Сафіну, якая памерла ў студзені 2021 года, павіншавалі з 9 Мая, перадае агенцтва навінаў «Доступ».
![screenshot_at_maya_08_15_16_31.png screenshot_at_maya_08_15_16_31.png](/img/v1/images/screenshot_at_maya_08_15_16_31.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Унучка ветэрана паведаміла, што памерлай прыйшлі адразу два лісты: ад мэра і губернатара. «Вы перад тым, як павіншаваць ветэранаў Вялікай айчыннай вайны, правярайце, жывыя яны або не», — звярнулася яна да ўладаў.
У віншавальным лісце ветэрану пажадалі доўгіх гадоў жыцця, шчасця і дабрабыту.