Паўночная Ірландыя. І тут Пацёмкінскія вёскі
Напярэдадні нядаўняга саміту Вялікай васьмёркі ў Паўночнай Ірландыі адміністрацыя правінцыі вырашыла навесці марафет у населеных пунктах па суседству з курортам Лох-Эрне — месцам сустрэчы вядучых палітыкаў свету.
З бюджэту краю было выдзелена некалькі соцень тысяч фунтаў стэрлінгаў, якія пайшлі на тое, каб прывесці ў нармальны стан будынкі, што выходзяць на галоўныя вуліцы, абнавіць вітрыны і фасады крамаў, а некаторыя крамы — напрыклад, мясную лаўку ў адной з вёсак, якая зачынілася з-за крызісу, нават вырашылі на нейкі час адкрыць.
Як жартуе прэса, такім чынам удзельнікі сустрэчы, якія вырашалі лёсы глабальнай эканомікі, павінны былі паверыць у тое, што не ўсё так кепска. Цяжка сказаць, наколькі гэта дапамагло пусціць пыл у вочы ўдзельнікам саміту. Але мясцовыя будаўнікі і рэстаўратары былі яўна задаволеныя. Як піша прэса, ніколі ў гісторыі рэгіёну не было такога попыту на рабочыя рукі.
Паводле ірландскай прэсы